
Далучэнне дзяцей да нацыянальнай культуры — адзін з лепшых шляхоў выхавання пачуцця патрыятызму, павагі да роднай мовы. Пры вывучэнні на ўроку тэмы гісторыі культуры Беларусі, вучняў 4 «Б» класа зацікавіла тэма лялечнага тэатра «Батлейка». Дзеці вырашылі дакрануцца да гісторыі і культуры свайго народа і паспрабаваць сябе ў ролі артыстаў. Яны змайстравалі сваімі рукамі лялек, касцюмы, дэкарацыі і прэзентавалі аднакласнікам спектакль «Цар Ірад». Прадстаўленне нікога на аставіла раўнадушным. Артысты атрымалі шмат удзячных слоў ад гледачоў. Класны кіраўнік Мельнікава А.А.