
20 сакавіка 2024 г. навучэнцы 8 «А» класа наведалі гісторыка-дэманстрацыйную залу ўстановы адукацыі «Магілёўскі інстытут МУС». Навучэнцы з дапамогай экспазіцыі даведаліся пра гісторыю беларускай міліцыі і профільнай навучальнай установы. Супрацоўнікамі інстытута праведзены гутаркі па прафілактыке супрацьпраўных паводзін і аб парадку паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў. Ліхараў І.І., класны кіраўнік.