
2022 год у нашай краіне праходзіць пад знакам Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва” праводзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею народных пісьменнікаў – вечарыны, акцыі, экскурсіі, конкурсы. Насычаным выдаўся тыдзень з 31 кастрычніка па 4 лістапада, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.
Вельмі запамінальным для вучняў 6в і 9б класаў стала падарожжа на цягніку ў горад Мінск з наведваннем Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. У музеі гасцінны экскурсавод пазнаёміла нас з жыццём і творчасцю паэта, мы слухалі вершы Якуба Коласа, бачылі пакоі, у якіх паэт пісаў свае творы, дрэвы, якія ён пасадзіў. На працягу ўсёй экскурсіі мы адчувалі атмасферу творчасці і дабрыні. Таксама мы наведалі Плошчу Якуба Коласа, дзе зрабілі традыцыйны фотаздымак каля помніка песняру. Экскурсія прынесла шмат новых знаёмстваў, уражанняў, эмоцый, выклікала жаданне і далей здзяйсняць такія падарожжы з мэтай вывучэння гісторыі і культуры роднага краю.