У рамках Тыдня беларускай мовы вучні

7 «В» прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Дзеці новага пакалення». Падчас гульні хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі заданні і пераканаліся, што родная мова цікавая, займальная, актуальная. Настаўнік Зяткіна Н.М.

Дзень роднай мовы прайшоў для вучняў 5 класаў весела

Дзень роднай мовы прайшоў для вучняў 5 класаў весела. Арганізавалі цікавы перапынак для пяцікласікаў вучні 10 класа. Дзеці разгадвалі загадкі, рабілі фотаздымкі, збіралі прыказкі і выказванні пра родную мову. Бясцэнная […]

Кажуць, як дзень пачнеш, так яго і правядзеш.

21 лютага — Дзень роднай мовы. Вучні, настаўнікі і работнікі школы пачалі гэты дзень на пазітыве. Слухалі беларускія песні, дарылі віншаванні на ўвесь дзень, рабілі сэлфi. Бясцэнная А. Ф.

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні 7 «В» класа арганізавалі і правялі інформ-дайджэст «Багата, родная ты мова!». Хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі вершы, загадкі, прыказкі, гульні. […]

«Аркадзь Куляшоў: жыццё і творчасць»

З нагоды ўшанавання памяці выдатнага беларускага паэта, Аркадзя Куляшова, якому споўнілася 110 год з дня нараджэння, для вучняў 6 класаў у бібліятэцы нашай школы прайшла літаратурная гадзіна «Аркадзь Куляшоў: жыццё […]