“Таямніца старой ратушы”

У суботу 20 кастрычніка вучні 8-х і 9-х класаў наведалі беларускамоўны спектакль “Таямніца старой ратушы” ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Гісторыя, якую стварылі беларускі драматург Сяргей Кавалёў і рэжысёр Уладзімір Пятровіч, адвечная і захапляльная. Разам з героямі мы апынуліся ў сярэднявечным Магілёве і спрабавалі разгадаць тайны горада. Спектакль абуджае цікавасць да гісторыі роднага горада і выклікае толькі станоўчыя эмоцыі.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры