Юбілей капітана дзіцячых падарожжаў

10 мая спаўняецца 135 год з дня нараджэння знакамітага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра. Беларускім хлопчыкам і дзяўчынкам добра вядомы яго аповесці “Палескія рабінзоны”, “Чалавек ідзе”, “Сын вады”, “У краіне райскай птушкі” і інш. Шасцікласнікі нашай школы падрыхтавалі выставу “Мудрэц з душою хлапчука”. Падчас выставы вучні 6-8 класаў маглі  пазнаёміцца з творамі Янкі Маўра, скласці воблакі тэгаў па яго творах, адказаць на пытанні віктарыны.

Зяткіна Н. М., настаўнік беларускай мовы і літ.