19 красавіка, у беларускі чацвер, прайшла гульня ў трэціх класах, пад назвай “Гучы роднае слова”.
Вучні падрыхтавалі вершы беларускіх пiсьменнікаў: Я. Купалы, Я Коласа, М. Багдановiча, якія ўвайшлі ў скарбонку беларускай паэзіі. Таксама яны ўзбагацілі родную мову новымі словамі і выразамі, з цiкавасцю разгадалi крыжаванку, прынялi ўдзел у конкурсе загадак пра родную мову. А ў канцы гульнi намалявалi малюнкi.