“Падарожжа ў краіну беларускіх казак”

29 сакавіка ў дзень роднай мовы дзеці прымалі ўдзел у віктарыне “Падарожжа ў краіну беларускіх казак”. Яны разгадвалі крыжаванку  і ўспомнілі  шмат цікавых  герояў казак, а пасля прынялі ўдзел у інсцэніроўцы  казкі.А таксама яны  намалявалі малюнкі на тэму:“ Гучы роднае слова”.Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе “ Самы спрытны беларус”.