Інформ-дайджэст “Багата, родная ты мова!”

Добры дзень, дарагія сябры! Сёння чацвер, а гэта значыць, што паветра ў нашай школе традыцыйна напоўнена гукамі чароўнай беларускай мовы.

   Менавіта гэтымі словамі вучні 8 “А” класа пачалі свой інформ-дайджэст “Багата, родная ты мова!” у чацвер 15 лютага. Дзяўчаты завіталі ў госці да вучняў пачатковых класаў.   Падчас выступлення чыталі вершы, расказвалі пра ветлівыя словы, праводзілі віктарыну. Трэцякласнікі і чацвёртакласнікі ў сваю чаргу актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, запрашалі яшчэ прыходзіць у госці. Радасна было бачыць,  што праменьчык любві да роднага слова запаліў дзіцячыя сэрцы,  бо наша мова самая родная і самая прыгожая.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.