Ужо 61 год часопіс «Вяселка» радуе сваіх чытачоў цікавымі казкамі, апавяданнямі, вершамі.
На яе старонках вырасла новая беларуская літаратура для дзяцей. Гэты часопіс дапамагае выхоўваць у малодшага пакалення любоў да Радзімы, павагу да нашай беларускай мовы, гісторыі і культуры
У рамках шостага школьнага дня хлопцы і дзяўчаты яшчэ раз сустрэліся з часопісам «Вясёлка», цікава і карысна правялі час. Змаглі разгадаць крыжаванкі, рэбусы, паўдзельнічаць у конкурсе чытчоў.
На заканчэнні мерапрыемства вучні з вялікай цікавасцю праглядзелі прэзентацыю «Хвілінка з Вясёлкай».