7 цудаў Беларусi

11 студзеня  ў 4 « Г» класе адбылася вандроўка «7 цудаў Беларусi». Вучнi падарожнiчалi па найбольш яркiх адметнасцях беларускага краю. Дзецi добра адчулi, якое багатае, разнастайнае жыццё кiпела некалi на нашай зямлi. З задавальненнем пазнаёмiлiся з неардынарнымi постацямi, якiх нарадзiла беларуская зямля. Хлопчыкi I дзяўчынкi падзiвiлiся на захаваныя часам i людской дбайнасцю архiтэктурныя помнiкi.Вандроўка, якая адбылася у прасторы i часе, удалася. Дзецi з захапленнем расказвалi адзiн аднаму пра тое, што iх больш за  ўсё ўразiла. Хочацца надзеяцца, што гэта вiртуальная вандроўка паспрыяе яе ўдзельнiкам стаць больш дасведчанымi i вопытнымi падарожнiкамi.