Добры вечар! Шчодры вечар!
Добрым людзям на здароўе.
А мы песні вам прынеслі.
Добры вечар добрым людзям.
Хай жа вам нівы буйна калосяць.
Добры вечар добрым людзям.
Хай жа свеціць сонца ясна,
Каб жылося мірна, шчасна!
З 6 па 19 студзеня на Беларусі святкуюцца Каляды. Святкавалі Каляды і вучні нашай школы ў суботу 13 студзеня. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра народныя традыцыі, гулялі ў гульні, спявалі песні, частаваліся блінамі. Сустракалі мы і калядоўшчыкаў, якія прыйшлі да нас з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і шчасця, уразілі тэатралізаваным прадстаўленнем.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры