У чацвер, у дзень роднай мовы, вучні пятых класаў прынялі ўдзел у гульні “Знаўцы фальклору”. Вучні адгадвалі загадкі і спрабавалі скласці іх самі, узгадвалі прыказкі і прымаўкі. Удзельнікі каманд расказвалі легенды пра паходжанне гарадоў і вёсак нашай краіны, знаходзілі гэтыя назвы на карце. Гульня атрымалася вельмі пазнавальнай і захапляльнай.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Наўрузава Ірына Валер’еўна