“Апранайся па-беларуску”

У чацвер, 26 кастрычніка, у вучняў 7 “Б” класа адбыўся ўрок беларусазнаўства “Апранайся па-беларуску”. Загадчык бібліятэкі №10 Ерафеева Наталля Аляксандраўна расказала вучням аб тралыцыйным адзенні беларуса, яго самабытнасці і характэрных асаблівасцях. Вучні даведаліся, што касцюм – найважнейшая этнічная прыкмета пры вывучэнні гісторыі народа, яго абрадаў і звычаяў.