“Мне засталася спадчына”

“Мне засталася спадчына”

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Янка Купала

   У адзіны дзень беларускага маўлення 19 кастрычніка вучні 8-х класаў прынялі ўдзел у конкурсе рытарычнага майстэрства “Мне засталася спадчына”, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У час сваіх выступленняў хлопцы і дзяўчаты разважалі пра спадчыну беларускага народа, пра значэнне творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, дзяліліся сваімі марамі і спадзяваннямі, заклікалі да ўважлівага стаўлення да нацыянальнай культуры. Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае стварэнню атмасферы актыўнасці і творчасці, фарміраванню рытарычных уменняў і навыкаў, папулярызацыі маўленчай культуры і мастацкага слова сярод навучэнцаў.
Пераможцамі конкурсу сталі вучні 8 “В” класа Шыдлоўскі Даніла і Манякіна Яніна. Віншуем пераможцаў!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.