ТЭСТ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ
ШТО ВЫ ВЕДАЕЦЕ ПРА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ВОПРАТКУ БЕЛАРУСАЎ?
- Як называецца летняя льняная сукенка з тунікападобным каўняром?
А. Гарсэт В. Блузка
Б. Галаплечка Г. Наймітка
- Што гэта: “доўгая шырокая спадніца з ваўнянай або паўваўнянай саматканкі ў рознакаляровую клетку або падоўжныя ці папярочныя палосы?”
А. Андарак В. Сурвэтка
Б. Спадніца Г. Прыбранка
- Як называецца нацыянальны жаночы пінжачок?
А. Пінжачок В. Сачык
Б. Жакет Г. Накідка
- Як называецца вялікая хустка?
А. Хустка В. Насоўка
Б. Абхінанка Г. Шаль
- Жаночыя пальчаткі без пальцаў?
А. Мінеткі В. Пальчаткі
Б. Рукавіцы Г. Пульсэткі
- Нацыянальная кашуля з касым каўняром?
А. Касаваротка В. Рубаха
Б. Кашуля Г. Фуфайка
- Мужчынская ці жаночая верхняя вопратка без рукавоў. Апранаецца пад пінжак.
А. Кофта В. Жалетка
Б. Галаплечка Г. Камізэлька
- Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, сабранай на ступні абораю?
А. Чуні В. Лапці
Б. Пасталы Г. Поршні
- Старажытны традыцыйны галаўны ўбор, які насілі замужнія жанчыны?
А. Намітка В. Стужка
Б. Хустка Г. Брыль