28 верасня, у беларускi чацвер, у 3 класах прайшлi мерапрыемствы пад агльнай назвай «Беларускiя святы, абрады, традыцыi». У 3 «А» класе класны кiраýнiк Сталярова С.С. правяла свята «Час жнiва-час радасцi», на якiм дзецi пазнаёмiлiся са святам ураджаю. У 3 «Б» класе настаýнiца Нiкiфарава А.К. разам з вучнямi адправiлася ý падарожжа «Абрадавыя стравы». Дзецi пазнаёмiлiся з атрыбутам беларускага стала, з рознымi шматлiкiмi самабытнымi стравамi беларускай кухнi. У 3 «Е» (кл.кiраýнiк Пiруцкая К.У.) вучнi даведалiся пра цiкавае свята «Купалле», а ý 3 «Д» класе настаýнiца Казлоýская А.А. правяла вусны часопiс «Наша багатая беларуская мова».