
Беларуская мова — гэта і культура, і спадчына, і карані … Спадчына народа і першая крыніца, праз якую мы пазнаём навакольны свет. Беларуская мова прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая і звонкая. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі.
Традыцыйна з мэтай узмацнення матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны ў перыяд з 17 па 28 лютага 2025 года ў нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і беларускай літаратуры. Настаўнікі пачатковых класаў разам з вучнямі прынялі актыўны ўдзел у правядзенні прадметнага тыдня. У фае першага паверха школы была арганізавана выстава “Беларуская мова – родная мова!” Таксама прайшоў конкурс газет і плакатаў «Таямніцы беларускай мовы», дзе пераможцы атрымалi дыпломы. Былi праведзены адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, дзе настаýнiкi дэманстравалi свой пазiтыýны iнавацыйны вопыт работы, рэалiзавалi метадычныя iдэi, прымянялi метадычныя прыёмы.
Так, на ўроку беларускай мовы ў 3 “В” класе “Напiсанне прыставак i прыназоўнiкаў”, які правяла настаўнік пачатковых класаў Мароз Святлана Канстанцінаўна, дзеці вучылiся адрозніваць прыстаўкі ад прыназоўнікаý i правільна іх пісаць.
З вучнямi iнтэграванага 2 “А” класа настаўнік-дэфектолаг Ухава Алена Генадзьеўна правяла ýрок па беларускай мове «Зацвярдзелыя зычныя гукi. Правапiс слоў з iмi». Дзецi замацоўвалi веды пра няпарныя цвёрдыя зычныя гукі i іх абазначэнне на пісьме.
У 2 «Г» класе таксама прайшоý урок на гэтую тэму. Яго правяла Лебедзева Юлiя Мiкалаеýна, настаўнік пачатковых класаў. Дэвізам ўрока былi словы: “Беларускую мову старанна вучу, бо родную мову я вельмі люблю!” Дзецi узбагачалi слоўнікавы запас, развівалi мысленне, памяць, кемлівасць, уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах, а таксама праяýлялi на ýроку зацікаýленасць да вывучэння роднай мовы.
Мельнікава Алена Аляксандраўна ý 2 «В» класе правяла ýрок па беларускай літаратуры (літаратурнаму чытанню) па тэме «У.Карызна «Самая лепшая», В.Хомчанка «Самы лепшы малюнак» з мэтай стварэння ýмоý для фарміравання правільнага асэнсаванага чытання ўголас цэлымі словамі, выразнага чытання вершаваных твораў, развіцця звязнага маўлення.
Не менш займальна прайшлі пазакласныя мерапрыемствы. З ахвотай дзеці прымалі ўдзел у квэст — гульні «Гаворым па-беларуску», якую правяла ў 2 “А” класе настаўнік Панкова Наталля Пятроўна. Мэтай гульні было стварэнне ýмоў для развіцця пазнавальнага інтарэсу да вывучэння беларускай мовы.
У 4 «А» класе прайшла творчая сустрэча з пiсьменнiцай Жанай Мiус . Арганiзавала яе настаўнік пачатковых класаў Пятрова Інэса Сяргееўна. Дзецi паказалi свае веды па прачытанных творах пiсьменнiцы, удзельнiчалi ý конкурсах, вiктарынах i даказалi, што яны— сапраўдныя знаўцы сваёй роднай мовы.
Такія мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб далучаць дзяцей да вытокаў народнай мудрасці, выклікаць іх цікавасць да вывучэння беларускіх слоў, развіваць кемлівасць, дапытлівасць і творчыя здольнасці, абуджаць любоў да роднай мовы.
Алена Казіміраўна Нікіфарава,
кіраўнік вучэбна — метадычнага аб’яднання
настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнiкаý
груп падоýжанага дня, настаўнікаý-дэфектолагаý