
19 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 5 “Г” класе прайшоў адкрыты ўрок па тэме “Зычныя глухія, звонкія і санорныя; іх вымаўленне і правапіс”. Вучні паглыблялі свае веды, працуючы плённа і старанна. Урок быў цікавым і змястоўным, а дынамічнасці яму надала танцавальная фізкультхвілінка.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наўрузава І.В.