
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні 7 «В» класа арганізавалі і правялі інформ-дайджэст «Багата, родная ты мова!». Хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі вершы, загадкі, прыказкі, гульні. Прыемным сюрпрызам былі пажаданні на роднай матчынай мове.
Настаўнік Зяткіна Н.М.