
21 снежня з вучнямі 5-га класа была праведзена гульня “Этнаграфічнае лато”. Лато прыйшло да нас з Італіі і заваявала папулярнасць як выдатны спосаб правядзення вольнага часу. Гэта гульня выклікала зацікаўленасць і ў нашых вучняў. Дзеці з азартам выцягвалі бочачкі з мяшочка і адказвалі на пытанні па этнаграфіі. На прыканцы гульні дзяўчынкі прапанавалі разгадаць, складзеную імі самастойна, крыжаванку з якой усе справіліся на выдатна.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.М. Скрылькова