
Штогод наша краіна ў першую нядзелю верасня адзначае Дзень беларускага пісьменства. Свята друкаванай літаратуры, свята культуры і духоўнасці, якое аб’ядноўвае людзей розных узростаў.
Адзначылі гэта свята і вучні 7 “В” класа, наведаўшы экспазіцыю “Тайна крыжа” ў Мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Вядома, што крыж Ефрасінні Полацкай зроблены па заказе прападобнай у 12 стагоддзі
ювелірным майстрам Лазарам Богшам і на працягу стагоддзяў з’яўляўся найвялікшай святыняй беларускага народа. Перад Вялікай Айчыннай вайной крыж знаходзіўся ў браніраваным пакоі-сейфе Магілёўскага музея, адкуль бясследна знік у чэрвені 1941 года.
У Дзень беларускага пісьменства мы наведалі браніраваны пакой-сейф, дзе пабачылі галаграфічную выяву крыжа, даведаліся пра гісторыю і значэнне святыні беларускага народа.
Зяткіна Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры