
Напярэдадні 78-годдзя Дня Перамогі вучні 11 класса наведалі спектакль “Апошні” ў пастаноўцы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Аўтар п’есы – сучасны беларускі драматург Васіль Ткачоў. Спектакль пра тое, што з кожным годам франтавікоў становіцца ўсё менш, што ім як ніколі патрэбны клопат і павага, пра тое, як жыве апошні ветэран. Спектакль прымушае задумацца і адкрывае новыя грані ў душы кожнага гледача. Пасля прагляду вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі, пачуццямі, адзначылі, што гэты спектакль дае магчымасць многае пераасэнсаваць і зразумець. Дзякуй акцёрам тэатра за прафесіяналізм.
Зяткіна Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры