Вывучаем этнаграфію інтэрактыўна

Вучні нашай школы вывучаюць этнаграфію Беларусі не толькі па падручніках, але і інтэрактыўна. Так, 8 красавіка вучні 6 “В” класа з сяброўскім візітам наведалі школьны музей “Спадчына” ў СШ № 28 г. Магілёва. У час інтэрактыўнай экскурсіі мы пазнаёміліся з побытам беларусаў, даведаліся пра традыцыі і абрады беларускага народа, а таксама прынялі ўдзел у квэсце і навучыліся рабіць птушак-вяснянак. Было вельмі цікава і пазнавальна. Далучайцеся да нас у справе вывучэння роднай спадчыны!

Настаўнік Зяткіна Н.М.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *