21 лютага вас ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З нагоды гэтага свята ў суботу 18 лютага вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у квэсце «Свята роднай мовы». Пасля ўрачыстага адкрыцця каманды атрымалі маршрутныя лісты і пачалі падарожнічаць па станцыях. У гэты дзень хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, рэбусы, выконвалі інтэрактыўныя заданні, наведвалі этнаграфічны пакой, гулялі ў беларускія народныя гульні. Мы яшчэ раз пераканаліся, нашчадкамі якой багатай спадчыны мы з’яўляемся, і паглыбілі свае веды ў беларускай мове, літаратуры, этнаграфіі, культуры.