Святкуем Саракі

Чараўніца да нас завітала, усё ажыло, усё заспявала. Канечне, гэта вясна. 22 сакавіка адзначаецца народнае свята Саракі. Ведаюць народныя традыцыі і вучні нашай школы. У гэты дзень вучні 5в класа даведаліся пра гісторыю свята, сустракалі вясну, частаваліся смачным печывам, гулялі ў веснавыя народныя гульні. Вельмі добра, што нашы хлопчыкі і дзяўчынкі помняць традыцыі свайго народа.

Настаўнік Зяткіна Н.М.