
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у кожнага з нас ёсць магчымасць і жаданне пагаварыць на роднай мове, успомніць нашы родныя “залацінкі”. Адзначалася гэта свята і ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва”.
У гэты дзень вучні 5-х класаў правялі для аднакласнікаў віктарыну “Беларуская – самая мая”, падчас якой расказвалі пра гісторыю ўзнікнення свята, загадвалі загадкі, чыталі вершы. Таксама хлопчыкі і дзяўчаткі ў гэты дзень прызнаваліся ў любові да роднай мовы, выказваючы ёй словы падзякі і пашаны. Радасна, што падчас мерапрыемства вучні мелі магчымасць далучыцца да невычэрпнага багацця беларускай мовы і праявіць свае творчыя, інтэлектуальныя і лідарскія здольнасці. Размаўляйце на роднай мове і вы!
Настаўнік Зяткіна Н.М.