«Гаворым па-беларуску»

21 лютага — Дзень роднай мовы. І сёння вучні 9Б класа вырашылі, што ўвесь дзень яны з вялікай павагай, з самымі сур’ёзнымі намерамі будуць размаўляць толькі па-беларуску. І пачалі мы з размінкі » Лексіка», дзе павінны былі згадаць слова па лексічным значэнні. Гэтыя словы натхнілі нас да наступнай гульні-конкурса, дзе вучні адказвалі на пытанні па некалькіх напрамках: гісторыя,геаграфія,флора і фаўна, мастацтва, усё пра усё. Гучалі беларускія песні пад баян, былі смачныя прысмакі і напоі. Разышліся з добрым настроем і намерам да вечара гаварыць па-беларуску.

Герасімава В.В.