У госці да Багдановіча

11 снежня педагогі і вучні школы ў рамках святкавання 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча наведалі радзіму паэта — горад Мінск.  Мы пабывалі ў Музеі М. Багдановіча, дзе пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, паслухалі вершы, пагарталі віртуальныя старонкі адзінага прыжыццёвага зборніка “Вянок”, убачылі рэчы, якія належалі сям’і паэта. Мы мелі магчымасць сфатаграфавацца ў арыгінальнай фотазоне, арганізаванай у музеі.

Таксама наведалі помнік М. Багдановічу, які знаходзіцца недалёка ад месца, дзе нарадзіўся класік беларускай літаратуры. Прагуляліся па праднавагодняй сталіцы, убачылі Траецкае прадмесце, раку Свіслач, Тэатр оперы і балета і інш. выдатныя мясціны. Экскурсія атрымалася насычанай і цікавай.

Настаўнікі Бясцэнная А.Ф., Зяткіна Н.М.