
9 снежня 2021 года адзначаецца 130 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. З такой нагоды дзесяцікласнікі нашай школы падрыхтавалі прэзентацыю творчых праектаў. У гэты дзень мы чыталі творы М. Багдановіча, успаміналі яго жыццёвы шлях, разважалі пра ўклад пісьменніка ў сусветную культуру. Галоўнае, у чым мы пераканаліся, — творы М. Багдановіча заўсёды актуальныя і рэсурсныя.
Настаўнік Зяткіна Н.М.