Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мэтай гэтага свята з’яўляецца папулярызацыя роднай мовы, захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці. Добрай традыцыяй стала правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу, у сярэдняй школе № 19. Напярэдадні свята вучні 11 класа падрыхтавалі і правялі для вучняў пачатковых класаў інформ-дайджэст “Багата, родная ты мова!”. У час інфармацыйнага выпуску гучалі вершы на беларускай мове, адзначаліся самыя цёплыя, самыя смачныя і самыя мудрыя словы ў мове. Вучні-пачаткоўцы актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, называлі, якія ветлівыя словы яны ведаюць, а яшчэ запрашалі прыходзіць да іх у госці з такімі мерапрыемствамі часцей.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М