
30 студзеня ў Беларусі ўрачыста адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. Далучыліся да святкавання юбілею і 11-класнікі нашай школы, прыняўшы ўдзел конкурсе праектаў “Про100 чытайце Шамякіна”. Хлопцы і дзяўчаты прэзентавалі аднакласнікам свае праекты, мэтай якіх было абагульненне і сітэматызацыя літаратурных ведаў па творчасці народнага пісьменніка. Падчас выступлення атрымалася не толькі зацікавіць мастацкай спадчынай пісьменніка, але і праявіць свае лідарскія, камунікатыўныя і творчыя здольнасці. Чытайце класічную літаратуру і вы, гэта робіць нас цікавымі субяседнікамі.
Настаўнік беларускай літаратуры Зяткіна Н. М.