
У чацвер 24 снежня 2020г. сярод вучняў 5 “А” класа была праведзена гульня “Назаві прадмет па – беларуску”. Навучэнцам былі прапанаваны прадметы народнага побыту, якія трэба назваць па — беларуску. Пасля таго, як быў адгаданы прадмет, вучні павінны былі яшчэ назваць, дзе ім можна карыстацца і для чаго ён прызначаны. Дзеці вывучылі новыя словы, пазнаёміліся з відамі працы, дзе выкарыстоўваюцца дадзеныя прадметы. Гульня прайшла цікава і весела.
Бясцэнная А. Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры