
У рамках святкавання ў Беларусі 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры У. Караткевіча ў адну з лістападаўскіх субот вучні 6 “Г”, 7 “Б” і 10 “А” класаў здзейснілі экскурсію ў горад Орша з наведваннем Музея У. С. Караткевіча.
Падчас экскурсіі па музеі мы даведаліся шмат цікавага пра асобу гэтага пісьменніка і пра яго творчасць. У нас была ўнікальная магчымасць не толькі ўбачыць рэчы, якія належалі У. Караткевічу, і паслухаць яго творы, але і прыняць удзел у квэсце “У пошуках скарбаў Уладзіміра Караткевіча”.
Таксама мы наведалі помнік У. Караткевічу, які знаходзіцца на месцы, дзе раней быў дом пісьменніка, прайшліся па вуліцы, названай яго іменем.
Пазнаёміўшыся з горадам і наведаўшы музей, мы зразумелі, што такія вось экскурсіі сапраўды набліжаюць нас да непаўторнай спадчыны беларускага народа і робяць вывучэнне роднай літаратуры цікавым і актуальным.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М., Бясцэнная А.Ф.