Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах

Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі ладзіцца Дзень беларускага пісьменства – свята ў гонар асветнікаў, якія працавалі і працуюць зараз на ніве беларускага кнігадрукавання і літаратуры. Сталіцамі ўрачыстага мерапрыемства становяцца гарады – славутыя гістарычныя цэнтры навукі, культуры, літаратуры, кнігадрукавання.

       Сёлета сталіцай дваццаць сёмага Дня беларускага пісьменства стаў горад Бялынічы. Некаторыя настаўнікі нашай школы і вучні з бацькамі ў гэты дзень наведалі свята. Мы мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з           навінкамі кнігавыдавецтваў,  сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі і дзеячамі культуры,  наведаць адноўлены мастацкі  музей В.  Бялыніцкага-Бірулі,  прыняць удзел у шматлікіх лакацыях з творчымі актыўнасцямі.

         Нам усё вельмі спадабалася, і мы яшчэ раз пераканаліся, што беларускае друкаванае слова   мае не толькі багатую гісторыю, але і вельмі сучаснае ў нашы дні.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М., Бясцэнная А. Ф.