Анлайн-прагляд спектакля “Апошні” Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра

Напярэдадні 75-годдзя Дня Перамогі ў магіляўчан паявілася ўнікальная магчымасць паглядзець анлайн-трансляцыю спектакляў Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. У адзін з такіх праглядаў вучні 10 класа пазнаёміліся са спектаклем “Апошні” беларускага драматурга Васіля Ткачова. Спектакль пра тое, што з кожным годам франтавікоў становіцца ўсё менш, што ім як ніколі патрэбны клопат і павага, пра тое, як жыве апошні ветэран. Спектакль прымушае  задумацца і адкрывае новыя грані ў душы кожнага гледача. Пасля прагляду вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі, пачуццямі, адзначылі, што гэты спектакль дае магчымасць многае пераасэнсаваць і зразумець. Дзякуй акцёрам тэатра за прафесіяналізм.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.