
“БЕЛАРУСКАЯ – САМАЯ МАЯ”, — пад такім дэвізам 21 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва” адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі, акцыямі, мерапрыемствамі. Прыняць удзел у мерапрыемствах маглі ўсе, ад першакласнікаў і настаўнікаў да бацькоў.
Урокі ў гэты дзень пачыналіся з беларускамоўных паэтычных хвілінак. Вучні 9-х класаў арганізавалі і правялі конкурс прэзентацый да Дня роднай мовы, а таксама прагляд мультфільмаў на беларускай мове. Вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у інфармацыйна-гульнёвым калейдаскопе “Крок да роднай мовы” ў дзіцячай бібліятэцы № 10. Таксама для вучняў школы былі прапанаваны такія мерапрыемствы, як тэст-гутарка “Багата, родная ты мова”, гульнёвая праграма “У роднай мовы роднае карэнне” і інш.
Прыемна, што ў Міжнародны дзень роднай мовы кожны вучань нашай школы меў магчымасць далучыцца да невычэрпнага багацця беларускай мовы і выказаць словы падзякі роднай мове.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Зяткіна Н. М.