“Размаўляем па-беларуску”

23 студзеня для вучняў 3 класаў была арганізавана віктарына “Размаўляем па-беларуску”. Вучні спаборнічалі ў веданні беларускіх святаў, беларускіх страў, песняў, гульняў. Ствараліся ўмовы для пашырэння і ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў, выхоўвалася цікавасць да мовы, культуры маўлення.