
Каляды – адно з любімых традыцыйных народных святаў. “Прыйшлі Калядкі – у гаспадара парадкі”, “Калядаваць – песні спяваць”, “Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі”, — кажуць беларусы. Напярэдадні свята нашы продкі прыбіралі ў хаце, гатавалі прысмакі, рабілі добрыя справы, а падчас Каляд калядавалі, жадалі адзін аднаму ўсяго самага добрага. Святкавалі Каляды ў гэтым годзе і вучні 5 “Г” класа разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Зяткінай Н. М. Падчас мерапрыемства хпопцы і дзяўчаты даведаліся шмат цікавага і карыснага пра асаблівасці гэтага свята, гулялі ў народныя гульні, прымалі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне. Але, безумоўна, самым чаканым стаў прыход калядоўшчыкаў, якія завіталі з песнямі, танцамі і пажаданнямі здароўя, міру, дабрабыту, шчасця. Са святам!