
У лістападзе адзначаецца 110-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Максіма Лужаніна. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Герасімава В. В. у адзін з лістападаўскіх дзён запрасіла вучняў 5 класаў у бібліятэку на літаратурную гасцёўню “У госці да Максіма Лужаніна”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць пісьменніка, пазнаёміліся з творамі, пагарталі старонкі знакамітай аповесці-эсэ “Колас расказвае пра сябе”.